Мiнадукацыi мае намер прадаставiць iльготы пераможцам эканамiчнага конкурсу
Надзея НIКАЛАЕВА
Мiнiстэрствам эканомiкi i Цэнтрам навучальных тэхналогiй ЗАТ «БелХард Групп» падведзены вынiкi другога раунда Агульнарэспублiканскага эканамiчнага конкурсу, iнфармацыйным спонсарам якога выступае наша газета.
Вышэйшую колькасць балаў на гэты раз набраў намеснiк галоўнага бухгалтара Мiнскага хiмiчнага завода ЗАТ «ГДхемiкс» Сяргей Буткевiч. Другое месца заняў студэнт Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага унiверсiтэта Аляксандр Забароўскi, а трэцяе падзялiлi памiж сабой аспiрант Белдзяржунiверсiтэта Андрэй Голубеў i студэнт Вiцебскага дзяржаўнага тэхналагiчнага унiверсiтэта Дзмiтрый Пячура. Акрамя таго, па iнiцыятыве Мiнiстэрства адукацыi, якое аказвае падтрымку конкурсу, былi таксама вызначаны пераможцы сярод школьнiкаў, якiя праявiлi цiкавасць да конкурсу. Сярод гэтай катэгорыi ўдзельнiкаў спаборнiцтваў вышэйшыя прыступкi размеркаваліся наступным чынам: 1-е месца — Аляксандра Ганчарык, 11-ы клас, гiмназiя № 130 г.Мiнска, 2-е месца — Любоў Бондар, 11-ы клас, гiмназiя № 130 г.Мiнска i 3-е месца — Антон Кахноўскi, 11-ы клас, сярэдняя школа № 156 г.Мiнска. Мяркуецца, што ў далейшым пераможцы з лiку навучэнцаў сярэднiх школ змогуць атрымаць iльготы пры паступленнi на эканамiчныя факультэты ВНУ краiны — зараз гэта пытанне разглядаецца ў Мiнiстэрстве адукацыi.
А сёння арганiзатары аб’яўляюць яшчэ аб адным дадатковым конкурсе, якi будзе праводзiцца ў рамках Агульнарэспублiканскага эканамiчнага конкурсу — конкурсе пытанняў на эканамiчную тэму. Любы жадаючы зможа даслаць iх на адрас Цэнтра навучальных тэхналогiй ЗАТ «БелХард». Аўтары лепшых пытанняў атрымаюць у падарунак фiрменныя рукзакi ад кампанii «БелХард», а самi пытаннi будуць прапанаваныя ўдзельнiкам эканамiчных спаборнiцтваў.