Малы бiзнэс дарос да Iнтэрнэт-гандлю

Святлана БАРЫСЕНКА

Пятая Мiжнародная канферэнцыя па электроннаму гандлю пачнецца ў Мiнску сёння i завершыцца заўтра ў межах Тыдня iнфармацыйных тэхналогiй.

У канферэнцыi пад назвай «Электронны гандаль у краiнах СНД i ўсходне-еўрапейскiх краiнах: маркетынг, экспарт, канкурэнтаздольнасць, аўтсорсiнг» возьмуць удзел больш як 250 спецыялiстаў з Беларусi, Украiны, Кыргызстана, Грузii, Расii, iншых краiн СНД i краiн Цэнтральнай i Усходняй Еўропы (Чэхiя, Германiя, Польшча, Iталiя, Швейцарыя).

Характэрнай асаблiвасцю сёлетняй сустрэчы стане большая колькасць выступленняў, аб практычным выкарыстаннi тэхналогiй электроннага бiзнэсу для развiцця экспарту i павышэння канкурэнтаздольнасцi прадукцыi i паслуг беларускiх прадпрыемстваў. У праграму, напрыклад, уключаны даклады экспертаў Еўрапейскай эканамiчнай камiсii ААН па праблеме спрашчэння працэдур гандлю ў iнтарэсах бяспекi апошняга, а таксама паведамленнi прадстаўнiкоў Сусветнай федэрацыi цэнтраў ААН па пытаннях гандлю аб выкарыстаннi магчымасцяў электроннага гандлю для развiцця малога i сярэдняга бiзнэсу. Спецыяльна наладжаная выстаўка прадэманструе гатовыя рашэннi i iнструменты электроннага бiзнэсу для выкарыстання iх у бiзнэс-працэсах прадпрыемстваў практычна любой галiны эканомiкi.

На думку арганiзатараў канферэнцыi — Нацыянальнага цэнтра маркетынгу i кан’юнктуры цэн пры Мiнiстэрстве замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Белдзяржунiверсiтэта, у краiне складваюцца спрыяльныя ўмовы для развiцця сектара электроннага бiзнэсу. У прыватнасцi, пачаў даваць аддачу сумесны праект Белдзяржунiверсiтэта i кампанii «Белхард» — Мiждзяржаўны цэнтр электроннага гандлю, на базе якога было створана больш за 60 новых рабочых месцаў, працягваецца падрыхтоўка спецыялiстаў у галiне электроннага бiзнэсу, а праектныя iнфармацыйныя сiстэмы «Тэндары» i «Тавараправодная сетка» ўведзены ў практычную эксплуатацыю Нацыянальнага цэнтра маркетынгу i кан’юнктуры цэн, паслугамi якога штодня карыстаецца больш як 300 вядучых прадпрыемстваў-экспарцёраў Беларусi i некаторыя замежныя кампанii.

Разам з тым сёння яшчэ лепш бачныя праблемы «лiчбавай няроўнасцi» прадпрыемстваў, вялiкага адрыву электроннага гандлю ад маркетынгавых i збытавых службаў, недаступнасць Iнтэрнэта для многiх невялiкiх фiрмаў, непадрыхтаванасць сайтаў прадпрыемстваў да ўключэння ў сусветную маркетынгавую сiстэму. На канферэнцыi будуць абмеркаваны i многiя iншыя праблемы, характэрныя не толькi для Беларусi, але i для шэрагу вышэйпералiчаных краiн. Таму важным момантам стане пошук шляхоў развiтання з «белымi плямамi» ў электронным бiзнэсе.

Источник